Выполнение задания     "Буслік-2023" (7-8 класс)

1

У свой час Якуб Колас сказаў:

“Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.”

Колькі слоў з літарай й у выразе?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Якое слова прапушчана ў народных выразах?

1) глядзець праўдзе ў …

2) мазоліць …

3) не паказвацца на …

A) вушы       Б) вочы       В) рукі       Г) плечы       Д) ногі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Колькі назваў рыб ужыта ў вершаваных радках Якуба Коласа?

Тут шчупак мялькнуў хвастом,
Плотак спудзіў пад кустом,
А маруднага ліна
Выгнаў з саменькага дна.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Прачытайце загадку:

Ён ніколі рук не меў, маляваць жа век умеў.

Літары ў слове-адгадцы пераблыталіся. Вызначце правільны варыянт адгадкі.

A) о, м, з, а, р

Б) а, к, м, т, а, с

В) о, к, а, в, л, а

Г) е, п, а, н, г, д, с, а

Д) а, т, р, л, а, м, ф, с, а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

На які санорны зычны трэба замяніць першы зычны ў слове гара, каб атрымалася слова са значэннем ‘паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём’?

A) няма такога санорнага зычнага

Б) на санорны зычны [в]

В) на санорны зычны [л]

Г) на санорны зычны [м]

Д) на санорны зычны [н]

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Дадзены сказ:

У народзе гавораць: “Капыльшчына і Случчына – гэта як быццам 2 сястры.”

Як напісаць лічбу 2 словам?

A) две       Б) дзве       В) дзьве       Г) дьве       Д) два

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Вось і … сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца … .

Назвы якіх пор года прапушчаны ў вершаваных радках Петруся Броўкі?

1) вясна       2) лета       3) восень       4) зіма

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Як правільна напісаць словазлучэнне старонкі календара ў форме меснага склону?

A) па старонках каляндара

Б) па старонках календару

В) па старонках календара

Г) па старонкам календара

Д) па старонкам каляндара

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Колькі дзеясловаў у форме загаднага ладу ў вершаваных радках Эдзі Агняцвет?

У добрым здароўі гадуйцеся, дзеці,
У сэрца ўбірайце ўсе фарбы вясёлкі!
Хачу, каб вы ўсё разумелі на свеце,
А ў працы былі як руплівыя пчолкі.

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

У якіх словах з прапанаваных [й] знаходзіцца ў сярэдзіне?

1) заяц       2) якасць       3) біяполе       4) верабей

A) няма такіх слоў

Б) у 1, 2

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Пра несур’ёзнага чалавека ў народзе гавораць, што ў яго … .

A) бедная галава

Б) галава і два вухі

В) вецер у галаве

Г) галава як рэшата

Д) галава на плячах

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Колькі ўсяго дзеясловаў у форме прошлага часу ўжыта ў радках фальклорнага твора?

Пайшоў коцік у капустачку,
Знайшоў хлеба лустачку,
Аддай, каток, дзіцяці,
Дзіця будзе гуляці…

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Слова гасцінец (‘шлях, дарога, шаша’) і слова гасцінец (‘падарунак, паднашэнне, прэзент’) – … .

A) сінонімы

Б) антонімы

В) паронімы

Г) амонімы

Д) мнагазначныя словы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Дадзены назоўнікі:

1) дзікі́       2) сланы́       3) сталы́

Выберыце тыя словы, якія могуць ужывацца ў ролі і назоўніка, і прыметніка.

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Прачытайце вершаваныя радкі Я. Пушчы. Да якога разраду адносіцца займеннік мой?

З неба высокага месяц
Срэбрам асыпаў кусты,
І цешаць
Мой зрок залатыя лісты.

A) асабовыя       Б) зваротныя       В) адносныя       Г) прыналежныя       Д) няпэўныя

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

У якім(-іх) сказе(-ах) няправільна ўжыты дзеяслоў?

1. Ігнат не спяшаўся адчыняць вочы.

2. Ластаўка засмяялася, нізка лётаючы над зямлёй перад дажджом.

3. Янка налавіў адных шчупакоў.

A) у 1

Б) у 1, 2

В) у 2

Г) у 2, 3

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Якое слова прапушчана ў прыказцы?

Многа мошак – рыхтуй на … кошык.

A) бліны       Б) дровы       В) зіму       Г) грыбы       Д) трэскі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Дадзены сказы:

1. Раніцай над рэчкай слаўся густы туман.

2. Добра завучанае доўга не забудзецца.

3. Кожны з нас добра ведаў адказ на пытанне.

У якім сказе правільна падкрэслены дзейнік?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Выберыце з прапанаваных толькі тыя прыклады, у якіх напішаце назоўнік з часціцай не(ня), ні асобна.

1) (не)пагадзь

2) не(спакой)

3) (не)праўда, а падман

4) (ні)рыба (ні)мяса

A) усе прыклады

Б) няма такіх прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Калі было 12 гадоў, будучы вядомы мастак слова напісаў верш “Вясна” і прачытаў свайму бацьку. Бацька ўважліва паслухаў сына і даў рубель як гасцінец. Гэтым падлеткам быў … .

A) Ян Баршчэўскі

Б) Адам Міцкевіч

В) Максім Багдановіч

Г) Якуб Колас

Д) Янка Купала

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

У народзе гавораць: “… – вада, … – трава, а … – усяму галава.”

Пастаўце прапушчаныя словы 1) ягада; 2) хлеб; 3) рыба на патрэбныя месцы ў выразе.

A) 1, 2, 3

Б) 1, 3, 2

В) 2, 1, 3

Г) 2, 3, 1

Д) 3, 1, 2

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Дадзены назвы птушак:

1) ка́ня       2) дзяркач       3) чыж       4) каршун

Які назоўнік з’яўляецца амонімам да назвы сцёртага веніка?

A) няма такой назвы

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Прачытайце ўстойлівыя спалучэнні:

1) як мокрае гарыць

2) без аглядкі

3) быць на сёмым небе

Падбярыце да іх сінонімы:

а) ва ўвесь дух

б) не чуць пад сабой ног

в) як назаўтра трэба

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Вызначце з прапанаваных назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -а(-я).

1) бранзалет       2) ордэн       3) туфель       4) клін

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Якія прыметнікі з дадзеных напісаны правільна?

1) палымяны       2) абедзенны       3) люстранны       4) глінянны

A) усе прыметнікі

Б) няма такіх прыметнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Вызначце ў радзе “лішняе слова”:

Соль, саліць, сальніца, сольны.

A) няма “лішняга слова”

Б) соль

В) саліць

Г) сальніца

Д) сольны

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Прачытайце ўважліва прапанаваныя прыклады:

1) матулевы парады

2) леснікоў дом

3) Васін баян

4) дзедаў медаль

У якіх словазлучэннях правільна ўтвораны прыналежныя прыметнікі?

A) ва ўсіх словазлучэннях

Б) у 1, 2

В) у 1, 3

Г) у 2, 4

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнай страфы верша, – гэта … .

A) інверсія       Б) паралелізм       В) рэфрэн       Г) антытэза       Д) градацыя

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Які беларускі горад называюць “горадам трынаццаці мастоў”?

A) Узда       Б) Мсціслаўль       В) Кобрын       Г) Добруш       Д) Паставы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Назва памеру аднаго з дробных шрыфтоў – … .

A) дыяметр       Б) дыямент       В) дыяграма       Г) дыямат       Д) дыяптрыя

А)         Б)         В)         Г)         Д)