"Буслік-2023"

16 лютага 2023
Заданне для 9 класаў

Удзельнік: Дзеравянiк Крысцiна, СШ №10 г. Слоніма, Слонімскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Колькі назоўнікаў у скорагаворцы?

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравяку.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Вызначце словы з прапанаваных, у якіх ёсць прыстаўка.

1) спаўна       2) спеласць       3) назваць       4) спорт

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 3

Колькі ўсяго слоў з [х] у вершаваных радках Максіма Лужаніна?

Спачатку валіць на шляхі
То мокры снег, то снег сухі.
Адзін завецца Ха́лепа,
Другога клічуць Ша́лепа…

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 36 + 4 = 40

Заданне 4

Дадзены сказ:

Неяк дзядуля падчас гутаркі сказаў: “Ведаеш, унучак, за пражытыя гады я зразумеў, што час заўсёды мае зайздросную асаблівасць спалучаць у сабе ўчарашняе і сённяшняе, паступова перакідваючы нябачны масток у заўтрашні дзень."

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова ў сказе?

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) займеннікам       Д) прыслоўем

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 40 + 3 = 43

Заданне 5

Падбярыце з прапанаваных устойлівыя спалучэнні, якія з’яўляюцца сінонімамі да выразу тэт-а-тэт.

1) на чатыры вокі

2) сам-насам

3) з вока на вока

A) усе з прапанаваных

Б) няма такіх сярод прапанаваных

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 43 - 1.25 = 41.75

Заданне 6

У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце змякчальны мяккі знак (ь)?

1) кас..ба       2) ц..мяны       3) сал..ца

A) ва ўсіх

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 41.75 - 1.25 = 40.5

Заданне 7

Нагляд, клопаты, апека – словы-… .

A) амонімы       Б) амографы       В) сінонімы       Г) антонімы       Д) паронімы

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 40.5 + 4 = 44.5

Заданне 8

Дадзены народныя выразы:

1. Ад добрай маткі … з хаткі.

2. Чужына – не родная матка, хлеба … .

3. Мілая тая дарожка, якой я да мамы … .

4. Шануй маці – другой … .

Дапоўніце выразы патрэбнымі дзеясловамі:

а) не знойдзеш       б) не дасць       в) не бегаюць       г) хадзіла

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Г) 1-в, 2-б, 3-г, 4-а

Д) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 44.5 + 3 = 47.5

Заданне 9

Прачытайце сказ:

Я не хачу, каб цінай безгалосай заплеснеў бераг, на якім стаю (Э. Агняцвет).

Прапанаваны сказ з’яўляецца … .

A) простым

Б) складаназлучаным

В) складаназалежным

Г) складаным бяззлучнікавым

Д) складаным з рознымі відамі сувязі частак

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 47.5 - 1 = 46.5

Заданне 10

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:

1) хоць вока выкалі

2) душа ў душу

3) куры не клююць

Падбярыце да іх антонімы:

а) як кот з сабакам

б) як кот наплакаў

в) хоць іголкі збірай

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 46.5 + 3 = 49.5

Заданне 11

Выберыце з прапанаваных назоўнік(-і) жаночага роду.

1) камюніке       2) пантаніма       3) вета

A) 1

Б) 1, 2

В) 2

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 49.5 + 5 = 54.5

Заданне 12

Які жанр выбраў Ян Баршчэўскі пры напісанні твора “Шляхціц Завальня”?

A) паэму       Б) апавяданне       В) аповесць       Г) раман       Д) верш

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 54.5 + 4 = 58.5

Заданне 13

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару с?

1) бей..бол       2) пя..чота       3) перано..чык       4) бе..казырка

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2, 4

Г) у 1, 3, 4

Д) у 2, 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 58.5 + 4 = 62.5

Заданне 14

Суаднясіце выразы.

1) не раз       2) ні разу       3) не адзін       4) ні адзін

а) некалькі

б) многа разоў

в) ніхто

г) ні аднаго разу

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в

В) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б

Г) 1-в, 2-б, 3-а, 4-г

Д) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 62.5 + 3 = 65.5

Заданне 15

Вызначце ў радзе “лішняе” слова.

Дачка, дачушка, даччын, дачны.

A) няма “лішняга” слова

Б) дачка

В) дачушка

Г) даччын

Д) дачны

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 65.5 + 3 = 68.5

Заданне 16

Дадзены прыклады:

1) праяздны       2) кантрасны       3) міласэрдны       4) жаласлівы

Выберыце няправільна напісаныя словы.

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 68.5 - 1.25 = 67.25

Заданне 17

У якіх прыметніках з прапанаваных на месцы пропуску напішаце мяккі знак ь?

1) астахан..скі       2) снежан..скі       3) восен..скі       4) казан..скі

A) ва ўсіх

Б) няма такіх прыметнікаў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 67.25 + 3 = 70.25

Заданне 18

Прачытайце ўважліва сказы.

1. Амаль увесь месяц стаяла цёплае бабіна лета.

2. Аднекуль данеслася гучнае “ау”.

3. Займацца спортам вельмі карысна для здароўя.

Выберыце сказы, у якіх правільна выдзелены дзейнік.

A) усе сказы

Б) няма такіх сказаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 70.25 - 1.25 = 69

Заданне 19

Дадзены народныя выразы:

1. Век пражыла, хлеба з сокам не ела; хлеб ёсць – сок.. няма, сок ёсць – хлеба няма.

2. Без хлеба няма абед.., без капусты жываты пусты.

3. Не бывае агню без дым.. .

У якім(-іх) выразе(-ах) на месцы пропуску напішаце канчатак ?

A) ва ўсіх выразах

Б) няма такіх выразаў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 69 - 1.25 = 67.75

Заданне 20

На якой мове Мікола Гусоўскі напісаў сваю паэму “Песня пра зубра”?

A) на беларускай мове

Б) на рускай мове

В) на польскай мове

Г) на лацінскай мове

Д) на італьянскай мове

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 67.75 + 4 = 71.75

Заданне 21

Якое слова прапушчана ў народнай прыказцы?

Без прыкмет не будзе хлеба на … .

A) восень       Б) сям’ю       В) сустрэчу       Г) абед       Д) зіму

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 71.75 + 3 = 74.75

Заданне 22

У якіх сказах з дадзеных дапушчаны памылкі?

1. Я падзякаваў сяброўку за дапамогу.

2. Мы з татай хадзілі ў заапарк.

3. Янка сустрэўся з Вовай і Віцей.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 74.75 + 5 = 79.75

Заданне 23

Вызначце з прапанаваных просты(-ыя) сказ(-ы) з аднароднымі членамі.

1. Лясная сцежка то зварочвала ў арэшнік, то кіравала ў гай старасвецкіх дубоў.

2. Снег белымі ахапкамі ляжаў на стрэхах, на яблынях і грушах, і птушкам было цяжка знайсці корм.

3. Удосталь наплёскаўшыся ў лужыне, верабей узляцеў і сеў на галінку грушы, каб прасушыць пер’е.

A) усе сказы

Б) 1

В) 2

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 79.75 + 4 = 83.75

Заданне 24

Аўтарскія заўвагі па ходзе дзеяння ў п’есе – гэта … .

A) маналогі       Б) дыялогі       В) палілогі       Г) рэмаркі       Д) рэплікі

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 83.75 + 4 = 87.75

Заданне 25

Вызначце з прапанаваных назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -у(-ю).

1) магістр       2) гром       3) кантраст       4) баскетбол

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 87.75 - 1.25 = 86.5

Заданне 26

Пра вельмі хуткае дзеянне ў народзе гавораць: “…”.

A) У вочы не бачыў.

Б) Глянуць адным вокам.

В) Бачылі вочы, што выбіралі, то цяпер няхай не плачуць.

Г) Як вока схопіць.

Д) Як вокам маргнуць.

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 86.5 + 3 = 89.5

Заданне 27

Дадзены сказы:

1. Ён _ кампазітар.

2. Сэрца _ не камень.

3. Вёска _ рукою падаць.

У якім(-іх) сказе(-ах) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 2

Г) у 1, 2

Д) у 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 89.5 - 1.25 = 88.25

Заданне 28

“Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова,” – сказаў вядомы беларускі мастак слова … .

A) Якуб Колас

Б) Максім Гарэцкі

В) Ядвігін Ш.

Г) Цішка Гартны

Д) Змітрок Бядуля

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 88.25 + 4 = 92.25

Заданне 29

Як называецца маладая кампанія, у аснове якой ляжыць інавацыйная бізнес-ідэя і тэхналогія?

A) блокчэйн       Б) байкшэрынг       В) каршэрынг       Г) стартап       Д) кантора

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 92.25 + 4 = 96.25

Заданне 30

Гэты вядомы ўсім мастак слова на сваім летніку пад Мінскам пабудаваў у свой час будынак-кабінет з лазы. На мастках над Свіслаччу ён паставіў імправізаваны пісьмовы стол. Такім чынам можна было складаць захапляльныя гісторыі пра вандраванні ў далёкія краіны, звесіўшы ногі ў ваду і ўяўляючы сябе на беразе мора ці акіяна. Хто гэта?

A) Уладзімір Караткевіч

Б) Янка Маўр

В) Васіль Быкаў

Г) Янка Брыль

Д) Уладзімір Дубоўка

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 96.25 + 5 = 101.25


Канчатковы вынік: 101.25

Месца ў Беларусі: 809

Месца ў вобласці: 66

Месца ў раене: 12

Месца ў школе: 2

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow