Прызы за ўдзел у конкурсе «Буслік-2021»

31.01.2022

Призы

Працягваецца дастаўка прызоў за ўдзел у гульні-конкурсе "Буслік-2021" і друкаваных выніковых пратаколаў у раённыя (гарадскія) аргкамітэты конкурсу.

Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2021» атрымліваюць "прыз для ўсіх", які ўключае пасведчанне ўдзельніка, ручку з эмблемай конкурсу і адну з брашур, у якой змешчаны пазнавальныя матэрыялы і творчыя заданні для ўдасканалення і замацавання ведаў вучняў, пашырэння іх кругагляду па беларускай мове і літаратуры:

««Буслік» для цікаўных і дапытлівых: пазнавальныя артыкулы і творчыя заданні для вучняў 3-6 класаў» для ўдзельнікаў, вучняў 2-4 класаў.

««Буслік» для цікаўных і дапытлівых: пазнавальныя артыкулы і творчыя заданні для вучняў 5-11 класаў» для ўдзельнікаў, вучняў 5-11 класаў.

Призы

20% удзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ва ўстановах адукацыі, атрымліваюць у якасці прыза "за высокі вынік" сувенірны медаль і адну з кніг:

«Скажы так, каб я зразумеў» для ўдзельнікаў, вучняў 3-6 класаў.

«Алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: Комплексная работа» для ўдзельнікаў, вучняў 7-11 класаў.

Призы

Дадзеныя кнігі таксама атрымаюць арганізатары конкурсу ва ўстановах адукацыі і ў раёнах (гарадах). Выказваем падзяку за працу і супрацоўніцтва ўсім настаўнікам і арганізатарам.

Жадаем усім здароўя, добрага настрою, высокіх дасягненняў у вучобе і творчасці.

uparrow